Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мерапрыемства "Святло друкаванага слова"

Дата: 5 сентября 2015 в 12:55, Обновлено 19 сентября 2015 в 20:35
866 просмотров

Першыя вераснёўскія дні на Беларусі напоўнены надзвычай прамяністай духоўнасцю. Адзначаецца свята ў гонар Кнігі, Друкаванага Слова, Роднай Мовы. Свята беларускай пісьменнасці.  У аснову яго пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый краіны. Гэты дзень дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, аддаць даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Мы ўзгадваем імёны Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, Міколы Гусоўскага, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы, Якуба Коласа… Іх няма ўжо, аднак святло іх душ, як святло згаслых у далёкім космасе зорак, працягвае пазначаць нам дарогу ў будучыню. У суботу, 5 верасня, вучні школы на мерапрыемсте "Святло друкаванага слова" дакрануліся да таямніц роднай мовы.

https://merkulovichi.schools.by/photoalbum/58473

(фотоматериал)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.